РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Што мне, вандроўніку
Што мне, вандроўніку, сон пад страхою!
Косьці свае прызвычаіў даўно я
Да расахатых карэньняў смалістых,
Да бальшакоў і дарог крамяністых,
Да той зямлі, дзе рунеюць усходы,
Дыхаюць травы расою і мёдам.
Хай не заўсёды мне цёпла і ўтульна:
Часта наладжваюць свае гульні
Вецер дакучлівы, дождж, бліскавіцы,
Рэха лясное з савою-начніцай,
Толькі пад небам адкрытым такія
Бачу я дзівы і казкі лясныя,
Чую таемныя зораў бяседы,
Век не пачуюць якіх дамаседы.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.