РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Растуць нашы словы, як дрэвы.
Вазьмі хоць бы слова «Любоў»
I прасачы ўсе напевы
Галінак яго і лістоў.
 
Любоў мая, Любачка, Любка.
А Любчаў Любаней – больш ста.
Прылюбчыкаў, Любчыкаў – лубка.
Ну проста – адна любата!
 
Як дрэвы, растуць усе словы,
Ўздымаючы кроны свае,
Дзе вецер гуляе вясновы,
Птушынае племя пяе.
 
Абвіты ліствою стазвоннай,
I я стаў падобны зусім
Да цёмна-зялёнага клёна
На беразе Нёмна крутым.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.