РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Думаеце вы, што чайкі шукаюць
Толькі спажывы? А можа, і птахам
Так, як і нам, сінь патрэбна марская,
Усход сонца і захад.
 
Бо і чаго ж бы ляцець ім удалеч,
За неразьведаныя небасхілы,
Зь песьняй аддаўшы разгневаным хвалям
Белыя ветразі крылаў?
 
Ветразі крылаў! Каб лёт ваш ніколі
Не запынілі вятры-ліхадзеі,
Не замянілі на роспачы колер
Колер надзеі.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.