РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Паміж мной і зямлёй
Толькі розьніца тая:
Зь зямлі – травы, зь мяне
Мары-сны вырастаюць.
 
Каранямі яны
Аплялі маё сэрца.
Іх вяршыні шумяць
У жыцьці, у сусьвеце.
 
Кім бы стаў я бязь іх?
Грудкай жвіру, якую
Не адрозьніш ад той,
Што з травою сябруе.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.