РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Заліла верхаводка
Каляіны дарогі.
У калдобіне кожнай
Шчупаком б'ецца месяц.
 
Мы ідзём асьцярожна
Млечным Шляхам адбітым
Так, каб не наступіць нам
На якуюсьці зорку,
 
Дзе, напэўна,таксама
Хтось вяртаецца позна,
Як і мы, зь вечарынкі,
Прытуліўшыся блізка.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.