 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маці ўсім забараніла Рваць зялёныя ранеты. – Дык чаму ж яны ня сьпеюць? – Кожны дзень пытае Сьвета. Часам прыйдзе ў сад цяністы I надкусіць яблык тайна. Як яе прабабцы Еве, Плод здаецца незвычайным. Колькі яблыкаў у садзе Дасьпявае кожным летам Са сьлядамі гэтых вострых, Дробных зубкаў нашай Сьветы!
1963
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|