РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ключ жураўліны
Ключ жураўліны!
Гэта – ключ, якім адмыкаюць
Весьнія воды,
Цёплыя подыхі ветру,
Зялёныя руні,
Птушыныя гнёзды,
Вясёлкі
I радасьць.
 
Таму, калі бачу яго,
Мне хочацца рукі свае працягнуць
Аж пад хмары асеньнія,
Каб ключом гэтым
Зноў адамкнуць
Маладосьць.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.