Бадай тая дарожанька, Што пятляе край сяла, На якой зайшло мне сонца, А сустрэлася імгла, На якой згубіла шчасьце, А сваю бяду знайшла, – Назаўсёды лебядою, Крапівою парасла, Замялася чорным пылам, Чорнай хмараю лістоў, Каб ніхто па ёй ніколі Больш ня ехаў, не ішоў.
1963
|
|