Калі вялікі чарадзей З праменьняў сонца, зораў весьніх, Каб жыць жылося весялей, Стварыў для кожнай птушкі песьню, Зьляцеўшыся з усіх старон, Крылатыя іх разабралі I кукаваньне, сьвіст і звон Панесьлі, радасныя, ўдалі. Адзін спазьніўся той парой Дзюбаты дзяцел. Затрымаўся, Чуваць, на хрэсьбінах з кумой, Таму бязь песьні і астаўся. Напэўна, нехта ўзяў яе Сабе ў запас, а хто – ня знае, Хоць цэлы век свой дзюбай б'е – У дрэва кожнага пытае.
1963
|
|