РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ударыў гром
Ударыў гром на голы лес.
Гавораць, цяжкі будзе год:
Зярна і пошару – ў абрэз,
Грыбоў і ягад – недарод;
Скупей шмат будзе ўзятак пчол,
Мяльчэй – у завадзях вада,
Пыльней – шляхі праз сухадол,
Драбней – сялява ў невадах.
 
Ударыў гром на голы лес.
Ударыў бы ў мяне ён лепш.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.