РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьцікс
Ёсьць рака,
Якая плыве праз жыцьцё.
Яна не бурлівая, мелкая.
Яе ўброд усе пераходзяць.
Яна не шырокая.
Але колькі ні клікаў –
Ніхто з таго берага
Не адклікаецца,
Нават тыя,
Якія яе перайшлі,
Каб даведацца,
Што за прычына.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.