РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У ноч дзядоў
У гэту ноч дзядоў
                                      для ўсіх памёршых
Застаўлены стол пакідала маці,
Каб душы іх, да сваякоў прыйшоўшы,
Маглі пагрэцца і пасілкавацца.
 
Але пакуль знаёмых круг быў шырак
I захаду ня бачыў маладосьці,
Не набліжаўся мой апошні вырай –
Мне не было каго чакаць у госьці.
 
Цяпер жа ў памяці маёй бяссоннай
Ўсе ажылі таварышы, іх справы...
Не прыбірайце са сталоў сягоньня
Куцейных лыжак, і пітва, і стравы.
 
Мо' нехта зь іх блукае ў навальніцы,
Знаёмай хаты і сьвятла шукае?
Ноч завывае за сялом ваўчыцай.
Ідзіце спаць, а я іх пачакаю.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.