РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ах, чаму я, калі нарадзіўся,
Чараўніцтву ў бабулі ня ўчыўся!
 
Не падгледзеў, якою вадою
Акрапляла яна ўсё ліхое;
 
Чым акурвала хату і сені,
Адганяючы змрочныя цені;
 
Скуль прыносіла траваў дрымучых,
Каб вярнуць сон спакойны, гаючы;
 
Што прыкладвалі яе рукі
Ад сьмяротных укусаў гадзюкі
 
I абводзіла крэйдай якою
Сьвет ад злыбеды, ад непакою...
 
А мо' гэта – і лепш. Бо, ніколі
Не спытаўшы ні гора, ні болю,
 
Не адчуўшы ні жару, ні лёду, –
Што сказала б ты, песьня, народу?
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.