РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Напэўна, нашым песьням лёс падараваў
Вітальную, сваю няўрымсьлівую сілу,
Настоеную на цяністым шуме траў,
На водары малін, крушын і жывасілу.
 
Таму няма патрэбы ў звон набатны біць,
Калі пасьля грымот і навальніц прадвесьніх
Пабачыце ўзарваны брук ля камяніц
Жывымі, маладымі парасткамі песьні.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.