РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Здавалася, што на ўсё жыцьцё хопіць
У мяне расплачвацца:
За дабро – дабром,
За забыцьцё – памяцьцю,
За абыякавасьць – цеплынёй,
За жорсткасьць – ласкай.
Але ўчора, калі захацеў
За начлег заплаціць,
У кішэні знайшоў
Толькі горкі сьмех –
Манету, якую і сам не любіў
I за якую, уручаючы,
Перапрошваю кожнага.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.