РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я помню крылы вашых рук,
Сукенку з воблакаў лятучых
I басаножак гулкі стук
На лесьвічнай бэтоннай кручы,
Свой страх, калі прынёс букет:
Хаця б ніхто ня мог дазнацца,
Што закахаўся ваш сусед.
О дні далёкага юнацтва,
Калі лічыў кіёк мячом,
Шчытом – звычайны ліст паперы,
Калі вада была віном,
А вы – міфічнаю Вэнэрай.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.