 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вёслы мае разрываюць ноч Чорнай азёрнай вады. Іскра агню мне міргае: «Ня збоч І прыплыві сюды». І ўяўляюцца ў зьявах асеньняй тугі Валасы, цеплыня грудзей... А ў затоках дрыжаць і дрыжаць сітнягі Ў бясконцай асеньняй вадзе. Ветравей, ты падзьмі над няўтульнай вадой, Панясі над прадоньнем начным, Каб хутчэй у абдымках каханай маёй Я прачнуўся ў ложку маім.
30.XI.1970.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|