РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зваліўся б камень з плеч,
Каб знаў, што можаш
Прыйсьці ты ў дом
Ня толькі ў дзень пагожы,
Але і ў навальнічны
Час трывожны,
Калі дажджы ўсе
Ў дождж адзін зьбяруцца,
Калі ўсе цені
Ў ноч адну зьліюцца,
Калі ўсе беды
З ланцугоў сарвуцца.
 
1966
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.