РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дужыя і слабыя
На балі жыцьця шумнага
      Ня ўсім адзін абед, –
Для дужага і слабага
      Не адналькоў прывет.
 
Сядзіць дужы з павагаю
      За бесядным сталом,
На куце ён пасаджаны
      Жыцьцём-гаспадаром.
 
Прынукай, просьбай дужага
      Частуюць у стале,
I чарка прад ім поўная,
      І служаць яму ўсе.
 
Дзе ж мейсца, дзе слабейшага,
      Загнаных мейсца дзе?
К парогу з страхам ціснуцца;
      Яны – не ў грамадзе.
 
Аб’едкі з стала дужага
      З пагардай ім швырнуць
I дужым недапітую
      Ім чарку паднясуць.
 
Зайграла гучна музыка, –
      Пайшоў дужы гуляць,
На гэта ж толькі слабыя
      З па-за вуглоў глядзяць.
 
[1905–1907]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.