РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пераклікаюцца грамы –
Буркун і Ракатун –
I бор грыміць пасьля зімы
Ўсім перагудам струн,
 
Шуміць вяршалінамі хвой,
Падлескам маладым
I зелянеючай травой,
Што сьцелецца, як дым.
 
Заўжды да ўсходу сонца я
Хаджу ў гушчар лясны,
Дзе ўся птушыная сям'я
Вітае гул вясны.
 
Ты кажаш, што пісьма майго
Кіхто не зразумеў.
Відаць, я напісаў яго
На мове гэтых дрэў.
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.