РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ізноў вяртаюся я да ўспамінаў,
Каб цябе ўбачыць,
Пачуць, як рэха дальняе,
Абняць, як пошум веснавога ветру.
На'т пачынаю сумнявацца,
Што сапраўды была ты,
Хоць яшчэ жывуць у нашым доме
I сходцы, на якія птушкаю ўзьлятала,
I дзьверы, клямкай якіх бразгала,
I – самыя найверагоднейшыя сьведкі –
Мае рукі, якія памагалі распранацца,
Кроіць хлеб, распальваць агонь,
I ліст календара, ў якім напісана,
Што дзень ужо стаў прыбываць вясной.
Хоць для мяне загадкай застаецца:
Як адначасна
Можа прыбываць і ноч?
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.