РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ноч безь цябе
Ноч безь цябе кашмарнаю здалася,
Таму я першым фарбам дня быў рад.
Далонямі сабраў лясную засень
I белізну, што кінуў сьнегапад,
 
Блакіт нябёс, бясхмарны і бяздонны,
I чырвань, што была ў крыві маёй...
I, быццам Фра Анджэліка мадонну,
Прыкленчыўшы, малюю вобраз твой.
 
Мне рэўнасьць кажа даць боьшп фарбаў цьмяных
Тваім вачам і валасам тваім...
Але непераможна золак раньні
Над галавой тваёй гарыць, як німб.
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.