РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чаму ў блакіт нябёс
Заўжды жаўрук ляціць?
А як жа не ляцець,
Калі яму карціць.
 
Знаць, што ў далечыні,
Што – за кустом лазы,
За шэрым валуном,
Што дрэмле на мяжы.
 
Цікавасьцю сваёй
Мяне ён захапіў.
I я хачу знаць – што
За сінявою ніў,
 
За россыпамі зор,
За той далечынёй,
Што некалі мяне
Атуліць цішынёй.
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.