РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад сукаватых жардзін плота,
Зь якіх пеўні
Уваскрэсеньне зь мёртвых абвяшчаюць;
Ад пасмаў дыму,
Што недасьнёнымі снамі
Уецца над бацькаўскай хатай, –
 
Да чарод бяроз,
Атуленых цыганскімі хусткамі
Лістападу,
Якія заўсёды прадракаюць
Дарогу,
 
Да самага далёкага вогнішча,
Ля якога грэюцца песьні і думы,
 
Да тваіх рук,
Што з майго твару
Стому і пот сьціраюць, –
Цягнуцца лініі
Маіх небасхілаў.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.