РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На пытаньне –
Чаму мае рукі заўсёды цягнуцца
Да касы, да плуга, да сякеры,
Я адказваю:
– Усё яшчэ веру
У старыя прымхі,
Што ў канцы жыцьця ўзважваюцца
Дрэнныя і добрыя справы
I прылады, зь якімі хто дружыў,
I незайздросны лёс тых,
Хто зможа на шалі палажыць
Толькі лыжку
Ці толькі свой язык.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.