РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адкуль у цябе столькі радасьці,
Што і я пачынаю сьмяяцца?
Адкуль у цябе столькі суму,
Што і я ўпадаю ў роспач?
Адкуль у цябе столькі сьвятла,
Што я ўначы цябе бачу?
Адкуль у цябе столькі цемені,
Што днём, як сьляпы, блукаю?
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.