РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сосны, бярозы, імшарнікі, ягады...
I для мяне, хоць сам з гэтага краю,
Мову лясную спрадвечную знаю,
Колькі загадак яшчэ не разгадана,
Тоіцца ў нэтрах пад кожнай галінай,
Выварацьцю расахатай хваіны,
Папаратнікавымі парасонамі
Ды ядлаўцамі духмянымі, соннымі!
Вось нешта ціха ўздыхнула ў ляшчэўніку.
Раптам разбуджаная сухастоіна
Ціха зайграла на скрыпцы расстроенай,
Сонца чыранкай мільгнула ў мячэўніку
Ды ў хмызьняках заблытаўшыхся ніцых,
Быццам падбітае, тоне ў крыніцы.
Цені, расою набракшы, згушчаюцца.
Можа дамоў не вярнуся да раніцы.
Можа зусім не прыйду. Застануся.
Зь ценямі дрэў назаўсёды зьліюся.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.