РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Песьня аб Радзіме
Некалі прысьвячаў я свае песьні
Падзеям нязначным,
Але якія здаваліся мне
Больш дзіўнымі,
Як вяртаньне выраю,
Больш важнымі,
Як дождж у засуху,
Больш патрэбнымі,
Як хлеб галоднаму,
Больш зьмястоўнымі,
Як мазалі на руках,
Больш вечнымі,
Як усход і заход сонца.
 
Зараз з горкаю ўсьмешкай
Перачытваю іх і перакрэсьліваю.
Можа, з усяго застанецца
Толькі адна песьня –
Песьня аб Радзіме.
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.