РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Errata
Цэлая армія
Рэдактараў, стылістаў,
Карэктараў
Правярае кожнае слова.
I ўсё роўна –
У канцы кнігі ці брашуры –
«Заўважаныя памылкі».
Што ж дзіўнага, што я,
Перагортваючы старонкі жыцьця,
Знаходжу нямала памылак.
Толькі я іх
Нявыпраўленымі пакідаю.
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.