РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Што ж сягоньня ты міма прайшла?
Толькі позірк мяне апаліў,
Забаронай свой дом абвяла,
Каб парога не пераступіў.
 
Хоць бы чорта сустрэць уначы,
Я б нічога не пашкадаваў,
Каб ён толькі змог дапамагчы,
Як прабрацца ў твой дом падказаў.
 
Ці праз шчыліны сьцен – цьвіркуном,
Ці праз комін – начным кажаном,
Ці праз шыбіны – маладзіком,
Ці празь дзьверы глухія – агнём.
 
1972
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.