РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Можа, таму, што мы
З аднаго кубка пілі,
Бо не было другога;
Адным яблыкам дзяліліся,
Бо не было другога;
Ля аднаго кастра грэліся,
Бо не было другога;
Адным крысом неба накрываліся,
Бо не было другога, –
Ты нават знала,
Якія сны мне сьняцца.
 
1972
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.