РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Безь цябе
Безь цябе ўсе мае дні –
              глухія і будныя.
Хоць надзею пакінула б
              ты мне на сьвята.
 
Безь цябе ўсе вятры –
              колкія і паўночныя.
Хоць адзін зь іх
              дыханьнем сваім ты сагрэла б.
 
Безь цябе ўсе дажджы –
              шэрыя і маркотныя.
Хоць адзін зь іх
              ты апаясала б вясёлкай.
 
Безь цябе
              ўсе дарогі вядуць на выгнаньне.
Хоць бы нітку дала мне
              з клубка Арыядны.
 
Безь цябе
              мае песьні адлятаюць у вырай,
I ня знаю,
              вяртаньня іх ці дачакаюся.
 
7.XI.1972.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.