РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ганчар змушае гліну
Ператварацца ў збаны,
Маляр – сьмяяцца сьцены
Колерамі вясны,
 
Шавец – бычыную шкуру
Надзейнымі ботамі стаць,
Араты – зямлю-карміцельку
Жывучы хлеб нараджаць.
 
Каваль – агонь і жалеза
Пад молатам грукацець,
А я – змушаю словы
Пра гэта квітнець і пець.
 
16.VIII.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.