РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Так і не пасьпеў наезьдзіцца
Ў ахвоту на кані драўляным,
Так і не пасьпеў нацешыцца
Хараством тваім непараўнаным,
Так і не пасьпеў нахадзіцца
Па дарогах, далінах і скалах...
Праляцелі хутчэй бліскавіцы
Дзяцінства, юнацтва, сталасьць.
 
17.VIII.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.