 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гарачыня. Ледзь разаднее – Трава на сенажаці млее. У дзюбах птушак сьмягнуць песьні. Гараць зь лістотаю чарэшні. Ад пылу і сьляпнёў сьляпая, Дарога ў возера нырае. А поле прысакам дыміцца. Замёршы, вецер не павее. Ля студні – ты. – Дай мне напіцца Або схавай у засень веек.
6.XI.1973.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|