РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Асеньні вечар гасьне ў хаце.
Пляце, задумаўшыся, маці
Вянкі цыбулі залатой.
А з успамінаў перад ёй
Жыцьцё ўстае, што праляцела
I непагодай прашумела
Над гэтай хатаю старой,
Над яе доляй, над зямлёй...
Цыбуля ж горкая такая,
З вачэй аж сьлёзы выціскае.
 
4.IV.1974.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.