РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кірункі сьвету
Меў я калісьці!
Безьліч кірункаў сьвету,
Як маюць іх
Вецер вясновы,
Аблокі і птушкі.
 
Потым сам я ня знаю,
Калі іх і дзе разгубіў.
Засталіся чатыры:
Поўнач і поўдзень,
Захад і ўсход.
 
А сёньня,
Калі цябе ўбачыў,
Ня стала і іх.
Застаўся толькі
Кірунак адзін –
Да цябе.
 
30.VII.1974.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.