РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сапраўды, знаць,
                                      зваліўся я зь Месяца,
Бо ў маёй галаве шмат ня месьціцца
Апрабаваных і даўніх ісьцін.
То ілбом разьбіваю сьцяну я
Там,
          дзе можна было б знайсьці выйсьце,
То ваду сітам пераношу я,
То імкнуся ў нябачныя годы,
То вяртаюся да дзён колішніх,
То чакаю ля мора пагоды
Ці калі рак у завадзі сьвісьне.
Нават песьні пачаў свае пець я
У няпесеннае ліхалецьце
I ў цябе закахаўся бяз памяці,
Быццам вецер у сьнежаньскай замеці.
 
3.IV.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.