РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прызнаньне
Прызнаюся – мая віна,
Што ў дом прабраўся скрыта,
Ды не такая ж правіна –
Дзень цэлы быць сярдзітай.
 
Сама ты знаеш, што за хмель,
Калі глынеш жытнёўкі,
Пасьля якой сваю пасьцель
Зусім знайсьці нялёгка.
 
Ды незакончаных яшчэ
У нас было спраў многа,
I, апрача тваіх вачэй,
Ня бачыў я нічога.
 
6.IV.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.