РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шчасьлівы дзень
Завяралі старэйшыя,
Што імі
Ўжо вырашаны праблемы
Праўды, няпраўды,
Дружбы, каханьня,
Жыцьця і сьмерці...
 
I я быў засумаваў,
Што мне яны
Нічога не пакінулі.
Але аднойчы, усумніўшыся
У нейкай дробнай ісьціне,
Я пачаў правяраць,
I аказалася:
Усё – ад альфы да амэгі –
Трэба мне вырашаць
Нанава.
 
I гэта быў
Мой самы шчасьлівы дзень.
 
16.VI.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.