РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я заўсёды выходжу
Ў палявое раздольле,
Калі месяца човен
Выплывае паволі.
 
Выплывае аднекуль
З хваляў сьпелага жыта,
З успамінаў далёкіх,
З перапеваў забытых.
 
Я з надзеяй чакаю:
Мо' вяртаюцца гэта
Дружбакі баявыя
Ці мінулыя леты.
 
Ды чакаю дарэмна.
Хлешча зор сініх лівень.
Зноў плыве жытнім полем
Ў чаўне месяца жнівень.
 
19.VII.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.