РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Знайсьці падкову – шчасьце,
I я знайшоў падкову
Жалезнага каня –
Трак танка.
 
Хацеў прымацаваць
Да весьніц,
Але раптам
Абудзілася мінулае
Ў агні і дыме.
 
I я хутчэй
Занёс да каваля
Сваю знаходку,
Каб перакуў яе ён
На лямех.
 
2.IX.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.