РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Суцяшэньне
Калі Зямля
Са сваімі акіянамі і гарамі,
Шматмільённымі гарадамі,
Трагедыямі і непаладкамі –
Невялічкі яблык
На дрэве Галяктыкі,
Ды як можа быць
Велізарнай віна,
Што я на сустрэчу з табою
Спазьніўся?
 
9.IX.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.