РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пушча
Люблю я
                    заглыбляцца ў нашу пушчу –
Спрадвечна зелянеючую кнігу.
На кожным лісьце ў яе –
                                                      песьня песьняў,
На кожным лісьце ў яе – казка казак.
Пісалі іх вятры, дажджы і птушкі,
Пісалі іх праменьні сонца, зары,
Пісалі іх зьвяры, чмялі, мурашкі.
I запісы іх прачытаць нялёгка,
Бо кожная – на непаўторнай мове.
Дык вось чаму
                                  прыходжу з пушчы позна
Зь бярэмам новых сваіх песень, казак.
Таму і непакоіцца ня трэба,
Калі там назаўсёды застануся,
Каб час не марнаваць на пераходы.
 
12.IX.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.