РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сяджу, заглыбіўшыся ў газэту.
I раптам:
– Дзядзя,
А ты ня можаш стаць вераб'ём
Ці кракадзілам
I не паможаш
Нам дастаць сонца?
 
Пакінуў іх расчараванымі.
I сорамна,
Што я, дарослы,
Які чытае газэту,
I такі – няўмека.
 
1975
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.