Ты ведаеш, розна бывае ў змаганьні...
|
Ты ведаеш, розна бывае ў змаганьні, цябе я вітаю з-за крат... Успомні, дзяўчына, вясну, і каханьне, і сьцежкі, і жыта, і сад... Успомні, як ночы плылі і міналі пад звонкую трэль салаўя. Успомні, дзяўчына: тады прысягалі, што буду я твой, ты - мая. Хай кінула доля турму, як завалу, зваліла на сьцежак прасьцяг, вер: іскра каханьня, што ў сэрца запала, ня згасьне ў астрожных мурах. Калі не загіну ў няроўным змаганьні, на волю зноў выйду з-за крат. Запомні, дзяўчына, вясну, і каханьне, і сьцежкі, і жыта, і сад...
1929
|
|