 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзьверы, замкнёныя на ключы
|
старая страціла розум. яе стары хутка губляе зрок. і слых. на ўсё навакольле па тэлефоне намякае на рознае. нумары з большага выпадковыя. зрэдку дазваньваецца дачцэ. дачка зрываецца з працы, прылятае ў вёску, прыбіраецца ў хаце, просіць яшчэ пачакаць. болей нічога ня просіць. гатуе старому. ўздыхае. кладзецца спаць, ёй падоўгу ня сьпіцца. такое гора: усё-такі ж маці. ранкам моўчкі з’язджае ў горад. старая бачыць сябе маладой. пазнае старога, дачку, вядоўцу з тэлепраграмы. дзіўна глядзіць на ўнукаў. яны на яе таксама. старасьць ня лечыцца. кажа сваяк, урач з абласной бальніцы. ён, улічваючы гэты факт, браць на сябе адказнасьць баіцца. увечары дзьверы замкнёныя на ключы. стары чытае ўслых, пераказвае байкі. радыё па начох маўчыць. увогуле ўсё маўчыць, акрамя сабакі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|