РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сакавік
Сьпіць, стаміўшыся, вецер
Ля імшарнай крыніцы.
Нішто не варухнецца,
Толькі неба іскрыцца.
 
Сакавік наступае,
З плеч кажух свой скідае,
Яму горача быццам,
Скінуў і рукавіцы.
 
Нават шапку-вушанку
Запусьціў на асіну,
Дзе сінее на ранку
Ценем цецеравіным.
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.