Амаль на краі сьвету, Сярод верасавішчаў, Разбуджаная ветрам I ручаін ігрышчам, Вясеньнім небазьзяньнем I соек пераклічкай, – Нібыта на выданьні, Цьвіце лясная дзічка. Сваты ж марудзяць недзе. Мо' зьбіліся з дарогі. I толькі два мядзьведзі Танцуюць ля бярлогі. А ў самай нэтры дзікай Зьвініць ляшчэўнік гібкі, Там камары-музыкі Наладжваюць скрыпкі.
1977
|
|