РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пайсьці мо' ў краму і цьвікі купіць,
Пілу зь сякерай ды перарабіць
Жыцьцё, каб зноў было магчыма жыць.
 
А можа, там прыдбаю і ключы,
Якія ты закінула ўначы,
Ключы ад шчасьця, мар маіх і сноў,
Каб да цябе яшчэ раз не прыйшоў.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.